сл. Я Купала, муз. І. Лучанок Ад прадзедаў спакон вякоў Нам засталася спадчына; * Паміж сваіх і чужакоў Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін На ліпе бусел клёкатам І той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам;
Аб ёй мне баюць казкі-сны Вясеньнія праталіны, І лесу шэлест верасны, І ў полі дуб апалены.
І тое нуднае ягнят Бляяньне-зоў на пасьбішчы, І крык вароніных грамад На могілкавым кладзьбішчы.
Жыве зь ім дум маіх сям'я І сьніць зь ім сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Ўсяго Старонкай Роднаю.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
"Спадчына". Янка Купала Верш чытае Дзяніс Бурко Прадакшн: студыя ZVONKA старонка праекта Укантакце: www.vk.com/litara_a старонка праекта на Facebook: ...
Янка Купала. Верш "Спадчына" Янка Купала. Верш "Спадчына" ... "Мужык" (Я. Купала) - Генадий Овсянников ( 2013, Молодечно) - Duration: 2 ...