Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Стары Ольса - Белый легион | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Вецер развінуў штандары,
Сонцам на грудзёх спарыш.
Ворагам нябёснай карай
Ззяе наш рывіцкі крыж.
У стальным праменні крочыць
Новай нацыі закон.
Праз імглу апошняй ночы
Крочыць Белы Легіён.

Перад намі толькі вораг,
Па-над намі толькі бог.
Тых, хто прысягнуў учора,
Сёння кліча срэбны рог.
Праваруч вітаем славу
Паўз ухвалу ці праклён.
Наш парадак — наша права.
Крочыць Белы Легіён.

Нашым гонарам ёсць вернасць,
Нашай годнасцю ёсць бой.
У імя дзядоў і веры
Мы паклічам за сабой.
Уздымай вышэй штандары
І — Радзіма альбо скон!
Як агонь нябёснай кары,
Крочыць Белы Легіён.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
    Нет видео
    -