Маленькі звер шукае сон, які страціў ад любві. Ласкавы цень вакол яго падманам шэпча- спі спі. Густая травіца, то ўтульны дыван і месяц у небе намаляван. Блукае жывёла, ступае ў гушчар. Лес не збаўляе ад смутку і мар. Крок, яшчэ крок, ліхтарык у лапах. Маленькі звер узлятае, яго там чакаюць.