Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Неруш - Ой, ў полі азярэчка | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Ой, у полі азярэчка,
Там плавала ведзярэчка,
Сасновы клёпкi, дубовая двэрца,
Не цурайся, ды маё сэрца!

Яно плавала, плавала
Тры дзянёчкі i з вадою.
— Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, кахана,
— Пагаворым мы з табою!

— Ох, і рада выхадзіці,
І з табою гаварыці!
Край мяне маці палажыла спаці,
Ей баюся ды разбудзіці!

— А я — казак маладзенькі,
У мяне конік вараненькі.
Калі не выйдзеш, дзяўчына, з двара —
Я не твой, а ты не мая!

Казак коніка сядлае,
З канём рэчы размаўляе:
— Рысю, мой косю, рысю, вароны.
Аж да ciняга Дунаю!

Каля сiняга Дунаю
Стану, гляну, падумаю.
Ці мне ўтапіцца, ці мне канём біцца,
Ці дадому вараціцца?!

Я ўтапіцца не ўтаплюся,
І з конікам не заб'юся.
Бывай, дзяўчына, бывай, кахана,
Больш да цябе не вярнуся!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-