Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Народны альбом - Маладое пiва | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Неяк у дуброве,
Неяк у зяленай
Каштавалі хлопцы
Піва маладое.

Піва маладое
Ў куфлі налівалі
І адзін адному
Гэтак прамаўлялі:

Першы куфаль піва
Вып'ем за сустрэчу,
Вып'ем за сустрэчу,
За цудоўны вечар.

А па першым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

Вып'ем другі куфаль
Маладога піва
За дзяўчатак нашых,
Каб жылі шчасьліва.

А па другім куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

Трэці куфаль вып'ем
За нас за малойцаў,
Каб сьвяціла сонца
Ў нашае ваконца.

А па трэцьцім куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

А чацьверты куфаль
Вып'ем за сяброўства,
Каб канаць самотна
Нам не давялося.

Па чацьвертым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

Пяты п'ем за тое,
Каб добра жылося,
Каб елася смачна,
Соладка пілося.

А па пятым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

Шосты вып'ем моўчкі
За тых, хто ня з намі,
Каб ня зналі гора,
Каб бяды ня зналі.

А па шостым куфлі
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

Сёмы за край родны,
Восьмы за Пагоню,
Каб гарэлі зоркі,
Каб ляцелі коні.

А па сёмым восьмым
Трэба паўтарыць. Гэй!
Маладое піва
Заўседы шуміць.

П'ем дзевяты куфаль
За добрых людзей,
Засьпявайма разам
Гэй! Гэй! Гэй!

Гэй! Гэй! Гэй!
Гэй! Гэй! Гэй!
Засьпявайма разам
Гэй! Гэй! Гэй!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -