Як прыходзiлi к нам партызаны, Гаманiлi лясы i паляны. Гаманiлi лясы i паляны, Як прыходзiлi к нам партызаны.
Акупанты прыйшлi, iм iмя - легiён, Але нас не спынiць, але нас не стрымаць. Вiдаць, што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт, Вiдаць, што зноўку давядзецца страляць.
Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайной мы на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысьцiм свой край Ад чужынскiх зграй.
I нашыя людзi, нiбы павукi, Распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi I будуць радзiму сваю вызваляць - Страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.
Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайной мы на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысьцiм свой край Ад чужынскiх зграй.
А потым мы вып'ем з табой самагонкi За нашыя пушчы, лясы i пагоркi, За вольны наш край, за канец вайны. Мы - партызаны, беларускiя сыны.
Мы - партызаны, Лясныя браты. Мы - партызаны, З вайной мы на "ты". Мы - партызаны, Любiм наш край, Ачысьцiм свой край Ад чужынскiх зграй.
Другие названия этого текста
5. Partyzone - Партызанская (Tribute to N.R.M.) (0)
25 АБ-БА Аркестр - Партызаны (0)
Крамбамбуля - Партызанская (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Крамбамбуля - Партызанская на #ЄвроМайдан\ Krambambula-Partyzanskaja ... Крамбамбуля - Партызанская на #ЄвроМайдан\ Krambambula- ... Крамбамбуля - Тры чарапахі на #ЄвроМайдан\ Krambambula ...
Крамбамбуля - Марыся Крамбамбуля - Марыся ... Крамбамбуля - Партызанская на #ЄвроМайдан\ Krambambula-Partyzanskaja - Duration: 4:49. by Тэлеканал ...