Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Крамбамбуля - Пане Каханку | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Гарэлі усходы,
Палалі заходы,
Пакутвалі людзі
Ад цяжкай работы,
А пане Каханку
Ад ранку да ранку
Піў крамбамбулю
За шклянкаю шклянку.
І крупнік, і зьбіцень
Ліліся штотыдзень
Магутнай ракою,
Як Нёман-рака.
Ішла пагулянка
Ад ранку да ранку,
І куфлі ўздымала
Каханку рука.

Але пагулянка
Народ не дзівіла,
Бо пане Каханку
Быў Радзівілам,
Бо быў ён магнатам,
Магнатам багатым,
Магнатам вядомым
У сьвеце і дома.
Быў сьвет неспакойны -
Паморкі ды войны.
Вялікага Княства
Мінулі часы.
А пане Каханку
Спаткаўся з русалкай,
І вынікам шлюбу
Былі селядцы.

На ўсходзе Расея
Ізноў вар’яцее.
Эўропу заносіць
То ўлева, то ўправа.
А Пане Каханку
Ня піў валяр’янку,
А піў крамбамбулю
Пад смачныя стравы.
Вось так і праходзяць
Гады ды стагодзьдзі,
Зьнікаюць народы,
Сады і гароды,
А Пане Каханку
Нам блізкі і родны,
І кожны быць хоча
Да пана падобным.

І кожны з нас хоча
Пажыць у палацы
І мёдам і крупнікам
Пачаставацца.


Другие названия этого текста
  • Лявон Вольски - Пане Каханку (1)
  • Крамбамбуля - Пане Каханку (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Крамбамбуля Пане Каханку Крамбамбуля Пане Каханку
    Play now. Mix - Крамбамбуля Пане Каханкуby YouTube ... Крамбамбуля - Партызанская на #ЄвроМайдан\ Krambambula ...
  • "Крамбамбуля" - Пане Каханку (2002) "Крамбамбуля" - Пане Каханку (2002)
    http://www.lyrics.belaportal.net/content/view/24/55/ Гарэлі ўсходы. Палалі заходы. Пакутвалі людзі Ад цяжкай работы. А пане ...
  • Крамбамбуля - Дольчэ віта Крамбамбуля - Дольчэ віта
    Карпаратыўная п'янка кампаніі "Дольчэ Віта". Возера Бурыя, Лагойскі раён. Спявае гурт Крамбамбуля.
  • "Крамбамбуля" - Абсэнт (2002) "Крамбамбуля" - Абсэнт (2002)
    http://www.lyrics.belaportal.net/content/view/65/55/ Pardon, je ne parle pas francais. Кавярня, прыцемкі ...