колыбельную-калыханку: Доўгі дзень, Цёплы дзень Адплывае за аблокі. Сіні цень, Сонны цень Адпаўзае ў кут далёкі. Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы. Змоўклі птушак галасы. І буслы ў гняздо схавалі Свае доўгія насы.
Пакрысе На расе Патухаюць зоркі-сплюшкі. Гульні ўсе, Казкі ўсе Пахаваны пад падушкі. Сьпяць і мышкі і стрыжы. Сьпяць машыны ў гаражы Ты таксама Каля мамы Ціха-ціхенька ляжы.
Другие названия этого текста
Колыбельные народов мира - Белоруссия колыбельная-калыханка (1)
Колискові народів світу - Білоруська колискова-калиханка (1)
Колыбельные народов мира - Калыханка (Беларусь) (0)