Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Клёк (Е.К.У.2) - Вайна вымушае | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

ВАЙНА ВЫМУШАЕ
зьмяняць лёс
павінныя прымусам
забіваць сваіх
людзей кідаць
ратаваць ды
-целы на рулі
забіваць ах-
вяраваць
чужым жыцьцем
не

сваім

не

шкада,
бо ведаў кожны, -
мусіш ведаць і ты -
колькі каштуе
грамадзянства гэтае
дзяржавы -

ці нашае?!

хай тая вайна
ёсьць глупствам звычайным,
але ж ёсьць людзі,
-кроплямі крыві
-дол угнаілі
што ня супраць
удзелу ў бойках,
і хопіць на ўсіх -
гульняў крывых,
гульняў крывавых...

навошта тых хлопцаў,
што - за радзіму! -
ці пад прымусам, -

навошта чапляць

іхныя

целы

на рулі

гарматаў?!

бо чапляе вайна
целы на рулі
хлопцаў гарматаў
і выбухае набоем
эрытрацытаў і плязмы

целы на рулі
па костках кулі
кроплямі крыві
дол угнаілі
жывымі кавалкамі -
у мёртвых краіну
да бога - кавалкамі

Аіда, глядзі:
мяне шмат,
мяне - шматы!
карункамі па крыві
жылы,
цягліцы й косткі;
левае вочка
і валасы -
вось, у кішэні.
божа,
я такі прыгожы -
мусіць, я сьвяты?

-сьмерці сваты
Аіда, я быў -
мёртвы быў,
мёртвым жывым.

-целы на рулі
-па костках кулі
-кроплямі крыві
-дол угнаілі


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-