Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Калыханка на БТ - Доўгі дзень | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

(Словы Г. Бураўкіна Музыка В. Раінчыка)

Доўгі дзень, цёплы дзень,
Адплывае за аблокі.
Сіні цень, соны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.

Збеглі зайкі ўсе ў лясы,
Змоўклі птушак галасы,
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Пакрысе на расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі,
Гульні ўсе, казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.

Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны у гаражы,
Ты так сама каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Разам з намі засынай…

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -