Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Ирина Дорофеева - Колыбельная | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Муз. I.Капланава, сл. А.Жукава

Дзень малышам добрай ночы жадае,
Неба ўключае лiхтарыкi зор.
Месяц за воблачкамi пазяхае,
Птушкi прыцiхлi ў зацiшку лясоў.

У кнiжках паснулi чароўныя казкi.
Цiха ў пакоi святло прытушу.
Спi, мая дзетка, закрый вачаняткi,
Я ля калыскi тваёй пасяджу.

Прыпеў:
Зорачкi ў небе гараць
Сонейка ранiцай зноў будзе ззяць.
Каб нам з румянымi шчочкамi ўстаць,
Дзеткам маленькiм усiм трэба спаць!

Спi, мой анёл, казкi рана прачнуцца,
Весела зноў да цябе прыбягуць.
Дзеткам матулi ласкава ўсмiхнуцца
I малышы свае гульнi пачнуць.

Спi, свет дарослы адкрыеш аднойчы.
Мой чалавечак маленькi, заснi.
Песенька цiха заплюшчвае вочкi.
Хай табе сняцца шчаслiвыя сны.


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -