Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ужо ж паедзем Да дому, да хаты. У зялёнай дураве Мы начаваць будзем. І Вашае ласкi Вавек не забудзем.
У вашай гасподзе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвiце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлiлi бы воды, Каб плавалi з крыкам Гусей карагоды.
Каб жыта ў полi Трубою вiлося, Каб сала ў хаце Кубламi вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, Да скваркі часiнай Вялася б i чарка.
Яшчэ вам жадаем Прыбутку у хаце - Не мала, не многа - Штогод па дзiцяцi. Не будзе вы крыўды Яшчэ i за тое, Калi пашанцуе На год i па двое.
Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад'язджаем Дадому, дахаты.
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 2
Видео
Зміцер Вайцюшкевіч - "Ты залаты" Зміцер Вайцюшкевіч зладзіў прэс-канферэнцыю з нагоды выхаду альбома беларускага шансона "Варанок" у адной з мінскіх саўн.