Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

Белорусское телевидение - Калыханка | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.
Прыпеў: Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
2. Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гулі ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы,
Спяць машыны ў гаражы.
Ты так сама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.
Прыпеў: Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
А-а-а
Вачаняты закрывай.
А-а-а
Вачаняты закрывай.
Прыпеў: Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай.

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • Белорусская колыбельная - Калыханка Белорусская колыбельная - Калыханка
    Калыханка "Доўгі дзень" Словы Г. Бураўкіна Музыка В. Раінчыка Доўгі дзень, цёплы дзень, Адплывае за аблокі. Сіні цень, соны цень ...