С. Корань - С.Корань Мы ўцякалі з палону Замарочаных дзён. Мы ўцякалі да скону Нашых думак і ймён. Мы ўцякалі разам, Мы бегалі доўга і марудна. Але дзе тая хваля, Якая адвядзе нас ад бруду? Мы ўцякалі з палону Ад сябе і людзей. Мы ўцякалі да скону Нашых мар і надзей. Мы ўцякалі разам, Мы жадалі ў сьне апынуцца. Але дзе тая хваля, Якая дапаможа прачнуцца?
Мы ўцякаем разам Туды, дзе ёсьць жаданы абашар. Але мы калі-небудзь вернемся І пабудуем палац з нашых мар.