Добрай ночы, Янка, Салодкіх сноў, да сустрэчы авосьмай. Ты маеш шэсць гадзін калыханкі, Адпачын ад адносін... Няхай у тваім сне ўсё будзе як трэба: Пяшчотнае сонца й цёплае мора, Няхай Пан Бог усьміхаецца з неба, Крыху будзе меней гора.
Няхай у тым сне раптам скончацца войны, Няхай там будзе салодкі пах хлеба, Хай будзе наш край багаты й вольны, З чыстым паветрам, урадліваю глебай, Хай дзеці смела глядзяць у вочы аблокаў, І няхай тых аблокаў ня будзе, Хай песня ляціць высока-высока І на вятры шчасцем поўняцца грудзі...
Няхай вакол нас лунаюць анёлы, Хай будзе моцы iсці па дарозе, У той, што ёсць дачкою вясёлкі, Хай хопіць веры чакаць на парозе, Хай будзе плячо, каб спытацца прытулку, Любімыя вочы, каб прасіць прабачэньня... У гушчары непрыкметных завулкаў Не забыць аб сваім прызначэнні...
Другие названия этого текста
Tav.Mauzer - Калыханка (2)
Tav. Mauzer - Калыханка (2)
Tav. Maŭzer - Калыханка (0)
Тов.Маузер - Калыханка (0)
Tavaryšč Maŭzer - Kałychanka (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
MAUZER - Калыханка (афіцыйны кліп) MAUZER - Калыханка (афіцыйны кліп). Mauzer Channel .... 2:47. Play next; Play now. Tav.Mauzer - Беларусь ...