Я нарадзіўся тут — У краіне пад шэрым небам. Я нарадзіўся тут — У краіне бульбы, калгасаў і чорнага хлеба. Я нарадзіўся тут — У краіне прапіскі і скручаных кранаў. Я нарадзіўся тут — У краіне сотняў парушаных храмаў.
Прыпеў: Радзільня, дзіцячы садок, Школа ды інстытут. Я нарадзіўся тут, І я буду жыць тут.
Я нарадзіўся тут, Дзе білет у адзін бок — Гэта шанец для тых, хто не згодны. Я нарадзіўся тут, І мне тут яшчэ не ўсё роўна. Я нарадзіўся тут, Таму гэта — мая краіна. Я нарадзіўся тут — На пяць стагоддзяў пасля Францішка Скарыны.
Прыпеў.
Я нарадзіўся тут, Дзе нараджацца было небяспечна. Я нарадзіўся тут, Дзе ўсе да ўсяго прывыкаюць, але гэта мне недарэчна. Я ведаю, што Паслязаўтра на нашых калгасных палетках Замест пустазелля і палыну Узыйдуць белыя і чырвоныя кветкі.
Другие названия этого текста
NRM - Я нарадзiуся тут (0)
Зміцер Вайцюшкевіч - Я нарадзіўся тут (0)
Todar - Я нарадзіўся тут❤ (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Я нарадзіўся тут удзячны усiм,хто робiць тое,што патрэбна рабiць,каб пакласцi край таму прынiжанню культуры, знявазе да сапрауднай гiсторыi нашай ...