Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Падводная лодка | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

2007 – 06
======
Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы,
Мы жывем у падводнай лодцы, дзяўчыны і хлопцы.
Весела жывем мы, лёгка і свабодна
У нашай бел-чырвона-белай лодцы падводнай.

Поўна ў моры злосных рыбаў:
Усе жаруць адна адну,
Усе глядзяць у нашы шыбы,
Усе нас хочуць праглынуць.
Не зважаючы плывем мы
Па маршруце па сваім –
Злосных рыбінаў праблемы
Не хвалююць нас зусім.

Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы,
Мы жывем у падводнай лодцы, дзяўчыны і хлопцы.
Весела жывем мы, лёгка і свабодна
У нашай бел-чырвона-белай лодцы падводнай.

Калі нехта тоне ў моры,
Калі некаму гамон,
Уратуем, падбадзёрым,
Выпіць чарачку дамо.
А калі ён непітушчы,
Не захоча чарку браць,
Значыць, рыбінага тлушчу
Прапануем паспытаць.

Каму горы, каму зоры,
Ну, а нам – глыбіні мора:
Нас падводныя прасторы
Лекуюць, як санаторый.
I заўсёды давядзецца
Плысці з мэтай ці без мэты,
Бо нікуды не падзецца
Нам з падводнай лодкi гэтай…

Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы,
Мы жывем у падводнай лодцы, дзяўчыны і хлопцы.
Весела жывем мы, лёгка і свабодна
У нашай бел-чырвона-белай лодцы падводнай.

Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы,
(Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы…)
Мы жывем у падводнай лодцы, дзяўчыны і хлопцы.
(…Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы…)
Весела жывем мы, лёгка і свабодна
(…Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы…)
У нашай бел-чырвона-белай лодцы падводнай.
(…Мы жывем у бел-чырвона-белай падводнай лодцы.)
======

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
    Нет видео
    -