Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

N.R.M. - Fabryka | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

І вось гэты новы дзень -
Дзень адзін з ланцугу,
І я у вакно глядзеў
Праз інжу, праз смугу...
Выбіраеш - выбірай
Каляровы неба край,
Выбіраеш - выбірай
Дзіўны край Індакітай...

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне...

Прыйшоў гэты новы дзень
І згарэў, не сагрэў...
І ты ў гэты новы дзень
Пасталеў, пастарэў...
Робіш выгляд - я раблю,
Што люблю усю Зямлю.
Добры вечар, добры дзень -
Нібы колы па вадзе.

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне...

Прыйшоў невядома хто,
Шэры твар, бляклы твар
І сказаў, што цяпер ён тут
Гаспадар, гаспадар...
І можна усё забыць,
Есьць і піць, сноў ня сьніць;
І можна набыць віно
І глядзець у вакно.
Разумееш - зразумей,
Што ня згас яшчэ агмень (агонь),
А калі агмень ня згас -
Нам згасаць яшчэ не час!

Толькі фабрыка ў маім акне
Будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім акне
Не прачнецца нават па вясьне!

Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
  • N.R.M. - Фабрыка N.R.M. - Фабрыка
    N.R.M. - Фабрыка. hvostorg ... Партызанская. Песьня NRM пра акупантаў набыла новую актуальнасьць. - Duration: 3:25 ...