Гуру Песен Популярное
А Б В Г Д Е Ж З И К Л М Н О П Р С Т У Ф Х Ц Ч Ш Э Ю Я
# A B C D E F G H I J K L M N O P Q R S T U V W X Y Z

AVE (NF) - Сустракайце Госпада (калядны рэп 2016 NEW) | Текст песни

Pesni.guru - сайт для Гуру

У жолабе ціхім нарадзіўся Ён вялікі,
Каго прадказвалі прарокі, аб кім зямлі раздаваліся ўскрыкі,
Прыйшоў на бедную зямлю, хоць і на спадчыну сваю,
Сваі не прынялі Яго, хоць быў з Юдэйскага краю.

Паходзіў з пакалення Юды, з калена Айца Давіда,
Святым Анёлам звеставаны, народжаны Дзевай Марыяй,
Бог вялікі – толькі Яму ўся хвала і пакланенне,
Бо Ён адзіны прынёс свайму свету святое Збаўленне.

У Віфлееме – горадзе ціхім, як адзначалі прарокі,
Што там народзіцца Святы ў найбліжэйшыя срокі,
Дзевяць месяцаў насіла Яго пад сваім сэрцам Марыя,
Памятала, што з яе цела народзіцца сам Месія,

Вось Бог праўдзівы і вялікі, Валадар Анёлаў,
Слова вечнага Бога, праспяванае ў песні вясёлай,
Корань са пня Ясэя, прамы нашчадак Якуба,
Калі Ён нарадзіўся, на небе моцна загучалі трубы.

І зорка засвяціла, увесь Віфлеем абудзіла,
Госпада пастушкам паказала, а яны знайшлі гэтае Дзіва.
Тры каралі нават прыйшлі пакланіцца не з прымусу,
З далёкага Ўсходу дары прынеслі Ісусу.

Вось дзве тысячы гадоў прайшло ўжо з таго дзіва,
Калі зорка адна тады ўвесь свет абудзіла,
І сёння, так, як тады, Госпад у сэрцы прыходзіць,
Але, на вялікі жаль, Ён супакою ў іх не знаходзіць.

Сэрца зачынена сёння пяццю ці сяммю замкамі,
Шчырасці і прастаты мы больш ужо не знойдзем з вамі.
Любоў да сябе, кампутары, інтэрнэт, айфоны,
Барацьба бясконцая за ўладу і за карону.

Вір непатрэбных рэчаў забірае і нас з вамі,
Але ж вы адракіцеся, пайдзіце ўслед за пастухамі,
Няма ўжо нават традыцыі збірацца ўсёй сям’ёю,
Бо праца, бізнэс, інтэрнэт паглынаюць з галавою.

Тэлефоны, грошы, дабрабыт з сабой не забярэш у магілу,
А Ісус кажа, што Каралеўства Божае здабываецца сілай,
А мы не чуем сёння Бога, які ў цішыне прамаўляе,
Бо шум ад рана і да ночы ўсё паглынае.

Калі ты не так паспяховы, то, напэўна прыдзеш да бутэлькі віна,
Да канаплі ці гераіна, - залежнасць усюды адна.
Сэкс, нікатын, Дота 2, бессэнсоўныя словы і рэчы
Забіраюць у цябе сябе, толькі праблемы прыносяць на плечы,

Але Ісус церпяліва чакае, папрасі ў Яго дапамогі,
Калі пад твайго крыжа праблем цяжарам ужо згінаюцца ногі,
Ён на сябе возьма тваі праблемы і панясе на плячах,
Шукай Яго і знойдзеш аднойчы атражэнне сябе ў Яго вачах!


Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1
Видео
Нет видео
-