Pesni.guru - сайт для Гуру
Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду
Плыла-плыла ружа кветка
Ды стала круціцца
Выйшла маці воду браці
Пачала дзівіцца
Ой ты мая ружа кветка
Чаму ж ты завяла
Пэўна доўга ты дзіцятка
На вадзе ляжала
Ўзяла маці ружу кветку
Палажыла ў хаце
Ды як гляне - ўспамінае
Аб сваім дзіцяці
Як вазьму я ружу кветку
Ды пушчу на воду
Плыві-плыві ружа кветка
Да самога броду
Другие названия этого текста
- Стары Ольса - Ружа кветка (беларусская народная песня) (1)
- Стары Ольса - Ружа (бел. нар. песня) (0)
- 987. Стары Ольса - Ружа (0)
- Стары Ольса - Ружа кветка (беларуская народная песьня) (0)
- Стары Ольса - Ружа кветка (бѣлоруская народная пѣсня) (0)
- Stary Wolsa - Ruža-kwietka (0)
- Стары Ольса - Ружа кветка (беларуская народная песня) (0)
- Стары Ольса - Ружа кветка (белорусская народная песня) (0)
Статистика страницы на pesni.guru ▼
Просмотров сегодня: 1